Ян Бук (в.-луж.: Jan Buk, 2 жніўня 1922, Небельчыцы, Верхняя Лужыца, Германія — 1 красавіка 2019, Хросчыцы) — лужыцкі мастак.
Нарадзіўся 2 жніўня 1922 года ў лужыцкай вёсцы Небельчыцы (Небельшуц). Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў мастаком-афарміцелем. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. У 1949—1950 гадах навучаўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў ва Уроцлаве і з 1950 па 1953 гады — у Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Дрэздэне. З 1953 года на працягу наступных сарака гадоў працаваў пазаштатным мастаком у Баўтцэне. Быў членам Таварыства лужыцкіх мастакоў і Саюза мастакоў ГДР. У 1956—1976 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Сербскай гімназіі ў Баўтцэне. У 1974 годзе ўдзельнічаў разам з лужыцкімі мастакамі Евай Воршай Ланзінай і Мерчынам Новак-Нехарньскім у VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце. З 1980 года па 1989 год выкладаў у вячэрняй школе ў Баўтцэне.
У 1996 годзе вярнуўся ў родную вёску Небельчыцы, дзе памёр у 2019 годзе[3].