wd wp Пошук:

Ян Баркоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баркоўскі.

Ян Баркоўскі (польск.: Jan Borkowski, лац.: Joannes Borkowski; 18 мая 1727, Плоцкае ваяводства — 31 ліпеня 1785, Полацк) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 23 кастрычніка 1742 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі і гісторыі (1759—1760) і філасофіі (1762—1764) у Нясвіжы, прэфект школы ў Мінску (1764—1765), прафесар філасофіі ў Варшаве (1767—1768), прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права ў Пінску (1771—1772) і Полацку (1772—1773)[1]. У 1782 г. аднавіў курсы філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме, прыпыненыя пасля скасавання Папа Кліментам XIV Таварыства Ісуса (1773)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 140.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1727 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў 1785 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай