wd wp Пошук:

Ян Аношка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аношка. Ян Аношка (польск.: Jan Onoszko; каля 1775, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1820 або 1827) — польскі і беларускі паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясамліваюць яго з ксяндзом Янам Аношкам(польск.) бел., рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (18231831).

Творчасць

Пісаў панегірыкі шляхце, сатырычныя вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне («Сон», «Да бога»).

У 1828 Т. Урублеўская выдала ў Полацку яго «Паэтычныя творы». П. Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зборніку «Вянок з папараці» (Вільня, 1842). Пра Аношку як «беларускага паэта» пісалі Р. Падбярэскі, рускі бібліёграф Р. Генадзі(руск.) бел.. На беларускую мову творы Аношкі перакладаў У. Дубоўка.

Зноскі

Літаратура

Беларускія пераклады

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1827 годзе
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1820 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1780-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара