wd wp Пошук:

Ян Аланд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аланд (значэнні). Ян Аланд (псеўданім Пётр Казімір Трызна; польск.: Jan Aland лац.: Ioannes Alandus; каля 1559, Львоў — 14 сакавіка 1641, Нясвіж[1]) — святар, педагог.

У Кракаўскай акадэміі скончыў курсы філасофіі і тэалогіі са ступенню магістра[2]. У 1580 г. разам з Пятром Скаргам і Станіславам Лянчыцкім (лац.: Lancicius) быў адным з заснавальнікаў езуіцкай пляцоўкі ў Полацку[3], а потым — адным з першых выкладчыкаў Полацкага езуіцкага калегіума[4]. Каля 1586 г. узначаліў катэдральную школу ў Гнезна, дзе быў высвечаны на ксяндза. Уступіў у Таварыства Ісуса ў Кракаве 8 красавіка 1590 г. У навіцыяце паглыбіў свае веды у галіне тэалогіі і прысвяціў сябе педагагічнай кар’еры. Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў і экстэрнаў у Яраславе (1591—1594), прафесар калегіума і памочнік прапаведніка навіцыяту ў Рызе[1].

З 1600 г. працаваў выключна ў Нясвіжы: як прэфект школ (1604—1606, 1613—1614), прэфект Марыянскай кангрэгацыі (1609—1613), прэфект бурсы (1618—1619), інструктар Трэцяй прабацыі (1619—1620), рэктар (1620—1623). Адначасова з гэтым быў прыдворным прапаведнікам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і выхавацелем яго сыноў[1].

Найбольшую вядомасць Аланду (падпісаўся псеўданімам «Пётр Казімір Трызна») прынёс пераклад пяці трактатаў, якія памылкова прыпісваліся Св. Аўгусціну: Ksiąg pięcioro: Rozmyślania, Mowy tajemne, Broń duchowna, O skrusze serca, O marności świata (Вільня, 1617)[5]. Таксама апублікаваў кнігі:

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 31-32.
  3. Grzebień, L. Chronologia pobytu i działności Piotra skargi w Wilnie (1573—1584) / L. Grzebień(польск.) бел. // Senoji Lietuvos Literatūra. — Kn. 35/36 (2013) — s. 30.
  4. Encyklopedja Kościelna/Alandus Jan
  5. 1 2 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 32.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1559 годзе
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў 1641 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Нясвіжы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума