wd wp Пошук:

Янскі заліў

Янскі заліў (руск.: Я́нский зали́в) — заліў мора Лапцевых на тэрыторыі Рэспублікі Якуція, Расія. Названы ад ракі Яны, якая ўпадае ў заліў. Размешчаны паміж мысам Буор-Хая на захадзе і Эбеляхскай губой на ўсходзе.

Рака Яна ў вусці ўтварае вялікую дэльту (10 200 км²), якая займае вялікую частку ўзбярэжжа заліва. Ледастаў у заліве утвараецца прыкладна на 9 месяцаў у год. Заходні бераг заліва з узвышшамі, паўднёвы і ўсходні мае шмат нізін і водмелей. Заліў перапоўнены плывучым лёдам, які разыходзіцца не раней канца чэрвеня. Астравы.

У заліў упадае рака Чандон.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Залівы Якуціі
Катэгорыя·Артыкулы пра залівы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта