wd wp Пошук:

Яна Іванаўна Арабейка

Яна Іванаўна Арабейка (нар. 17 студзеня 2001) — прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Унучка Івана Арабейкі[1].

Палітычны пераслед

Асноўны артыкул: Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ Арабейка была арыштавана ў інтэрнаце 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[2][3].

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 22 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Анетэ Відман-Маўц, дэпутатка Бундэстагу[5][6]. Відман-Маўц сказала: «Такія адважныя жанчыны, як Яна Арабейка, выступаюць за лепшую будучыню сваёй краіны. Яе ўзорнае імкненне да свабоды і дэмакратыі заслужыла нашу салідарнасць і глыбокую павагу»[5].

20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў(укр.) бел., Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека(укр.) бел., Харкаўская праваабарончая група(укр.) бел., Восток-SOS(укр.) бел., арышт Яны Арабейка быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне(польск.) бел.[7][8].

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Марына Фёдарава, ужо ўнесеная ў Чорны спіс Еўрасаюза 17 снежня 2020 года за шматлікія палітычна матываваныя прысуды, пракуроры: Анастасія Маліка, Раман Чабатароў) прысудзіў Арабейка, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[9][10]. Паводле «Белсата», толькі блізкіх сваякоў пусцілі на абвяшчэнне прысуду праз «недахоп месцаў», а да будынка суда сцягнулі тры мікрааўтобусы з АМАПам і патрулі міліцыі*[10]*. У калідоры суда была чарга больш за 50 чалавек; таксама на абвяшчэнне прысуду прыехалі паслы Чэхіі, Швецыі, ЗША і Вялікабрытаніі, але і іх не пусцілі[10].

Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

Зноскі

  1. Ганчар, Ганна. «Піша, што трымаецца». Унучка беларускага паэта Івана Арабейкі сустрэне сваё 20-годдзе за кратамі (бел.) . Белсат (17 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  2. У Білорусі на два місяці заарештували представницю Тихановської(укр.) . Украінская рэдакцыя Радыё Свабода(укр.) бел. (14 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  3. Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС(руск.) . Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  4. 1 2 Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  5. STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA(італ.) . Italian Federation for Human Rights (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  6. Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів(укр.) . Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў(укр.) бел. (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  7. Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство(укр.) . Новинарня(укр.) бел. (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по “делу студентов”: Приговор не удивляет(руск.) . Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  9. 1 2 3 Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам — па два з паловай гады калоніі, аднаму — два гады (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ
Катэгорыя·Асобы