wd wp Пошук:

Янаш II Запальяі

Я́наш II Жыгімонт За́пальяі (венг.: Zápolya/Szapolyai János Zsigmond, харв.: Ivan Žigmund Zapolja; 18 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Венгрыя — 14 сакавіка 1571, Дзюлафехервар, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя).

Быўшы спадчыннікам свайго бацькі Янаша I Запальяі, быў каралём Венгрыі з 1540 па 1570, але большую частку гэтага перыяду краінай кіравала яго маці Ізабела Ягелонка пры падтрымцы Сулеймана I Цудоўнага. Янаш прыняў Эдыкт Турда, першы масавы дэкрэт рэлігійнай свабоды ў сучаснай гісторыі Еўропы (1568) і падтрымаў стварэнне адзінай царквы ў Трансільваніі. Янаш атрымаў прызнанне і за адкрыты дыялог паміж усімі рэлігійнымі бакамі. Ён спансаваў публічныя дэбаты паміж каталікамі, лютэранамі, кальвіністамі і унітарыстамі.[3] Іншыя рэлігійныя групы, уключаючы яўрэяў, мусульман, і шматлікіх праваслаўных хрысціян, атрымалі талерантнасць, але не законныя гарантыі свабоды рэлігіі.[4]

Пасля свайго адрачэння ад тытула караля Венгрыі (на карысць Габсбургаў) ён становіцца князем Трансільваніі (1570—1571). Ён адпісаў свой трон свайму скарбніку, Каспару Бекешу, але арыстакратыя не прыняла гэта рашэнне і абрала Стэфана Баторыя ў якасці ваяводы. Гэта прывяло да кароткай грамадзянскай вайны, якая скончылася перамогай Баторыя.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135868157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. Read The Spirit — Interfaith Heroes Magazine — 2nd Annual Interfaith Heroes Month No. 12: Queen Isabella & King John
  4. Miklós Molnár, A Concise History of Hungary, Cambridge University Press, 2001, p. 110.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі венгерскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1571 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Алба-Юліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1540 годзе