wd wp Пошук:

Ямагата Арытома

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Шаблон:Японскае імя Ямагата Арытома (яп.: 山縣 有朋?, 14 чэрвеня 1838, Хагі1 лютага 1922, Токіа) — японскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі ў 18891891 і 18981900, князь (1907).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Хагі — галоўным горадзе княства Цёсю (цяпер прэфектура Ямагуты), у сям’і самурая. У 1869 годзе быў пасланы вывучаць арганізацыю ваеннай справы ў Еўропе. У 1873 годзе атрымаў пасаду міністра абароны і заняўся перабудовай японскай арміі па прускім узоры. Здушыў паўстанне Сайго Такаморы (Сацумскае паўстанне 1877). Пераканаў імператара Мэйдзі ў неабходнасці стварэння Генеральнага штаба, падпарадкаванага непасрэдна імператару. З 1878 года — начальнік Генеральнага штаба.

У 1883 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў. З 24 снежня 1889 года — прэм’ер-міністр Японіі; сышоў у адстаўку 6 мая 1891 года з-за канфлікту з першым японскім парламентам. Неўзабаве пасля адстаўкі стаў адным з саветнікаў імператара (гэнро). Камандуючы Першай японскай арміяй у япона-кітайскай вайне 1894—1895 гадоў.

У 1896 годзе падпісаў пратакол Пратакол Лабанава — Ямагаты аб Карэі.

Другі раз стаў прэм’ер-міністрам у 1898 і знаходзіўся на чале ўрада да кастрычніка 1900 года. У маі 1900 года правёў праз парламент закон, па якім міністры арміі і ваенна-марскога флоту маглі прызначацца толькі з ліку ваенных, размешчаных на абавязковай службе. Такім чынам, з гэтага часу ваенныя міністры падпарадкоўваліся не прэм’ер-міністру, а непасрэдна імператару як вярхоўнаму галоўнакамандуючаму. Гэтым законам армія забяспечыла сабе амаль поўную аўтаномію ад грамадзянскага кіраўніцтва краіны.

На працягу руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў зноў быў начальнікам Генеральнага штаба. Пасля заканчэння войны Ямагата адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці, але заставаўся ўплывовай фігурай да самай сваёй смерці ў 1922 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Aritomo Yamagata // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Aritomo Yamagata // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Ямагата Аритомо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Yamagata Aritomo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Князі Японіі
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Ямагуты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1894—1895)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога каршуна 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога каршуна 2 ступені
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных