У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляхоўскі. Якуб Ляхоўскі (польск.: Jakub Lachowski, каля 1572, Ляхаў — 6 лістапада 1639, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 мая 1595 г. у Рызе. Суперыёр у Ломжы (1609—1610), сакратар правінцыяла (1610—1612), суперыёр Варшаўскага калегіума (1615—1620). Спаведнік біскупа Анджэя Апалінскага (1623—1624). Рэктар езуіцкіх калегіумаў у Ломжы (1624—1628) і Полацку (1629—1633). У 1634—1635 гг. — інструктар у Доме ІІІ прабацыі ў Нясвіжы, а ў 1635—1639 гг. — правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[1].