wd wp Пошук:

Якуб Ермаловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермаловіч. Якуб Ермаловіч (7 жніўня 1910, в. Вяшэўка, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 18 красавіка 1987, Бярэзінскі раён) — беларускі празаік.

Біяграфія

Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобласці У 19321933 гг. літсупрацоўнік газеты «Калектывіст» у Чэрвені Мінскай вобласці У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт МВПІ.

Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 годзе прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрвені 1941 г. (са зняццем судзімасці).

У перыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўка. З верасня 1944 г. настаўнік беларускае мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП БССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка.

Творы

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта