wd wp Пошук:

Якаў Кірылавіч Міхалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалёў. Якаў Кірылавіч Міхалёў[1] (нар. 20 сакавіка 1909 г., Машкова, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 27 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1974).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. Працаваў настаўнікам у Дрыбіне[2]. У 1940 годзе пераведзены ў пасёлак Турскавы (Рагачоўскі раён) на пасаду намесніка дырэктара доследнай станцыі[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Брэсце. У ліпені—лістападзе 1941 г. удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, атрымаў кантузію і пасля лячэння дэмабілізаваны ў пачатку 1942 г.[2] Да 1946 года працаваў у горадзе Халтурын Кіраўскай вобласці дырэктарам тэхнікума і дырэктарам вучэбнай гаспадаркі[2]. У 1946 годзе вярнуўся на радзіму і ў 1947 годзе абараніў дысертацыю кандыдата сельскагаспадарчых навук[2]. У 1947 годзе прызначаны дырэктарам доследнай станцыі[2]. З 1959 г. на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі (да 1970 г. намеснік дырэктара) у вёсцы Дашкаўка[2] Магілёўскага раёна.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Я. К. Міхалёву належаць больш за 200[2] навуковыя прац па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур. У 1954 годзе апублікаваў манаграфію «Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР». Быў членам Савета Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Неаднаразова абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў[2].

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Владимир Лившиц Яков Михалев – ученый из деревни Машково (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграномы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускага земляробства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 мая