wd wp Пошук:

Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляеў. Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў (нар. 15 сакавіка 1918, в. Піхалёва, Заволжскі раён, Іванаўская вобласць — 6 ліпеня 1941, Крупскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941)[1].

Біяграфія

Кандыдат у члены КПСС. У Чыр­вонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір бронемашыны сяржант Я. Д. Бяляеў асабліва вызначыўся ў абарончых баях у Беларусі. У чэрвені 1941 года ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна з экіпажам машыны падбіў варожы танк і 3 матацыклы. 6 ліпеня 1941 года каля вёсак Гібайлавічы і Сомры Крупскага раёна загінуў у баі.

Пахаваны ў г. Крупкі, на брацкай магіле пастаўлены абеліск[2].

Памяць

Яго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 26 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 13 сентября (№ 39 (154)). — С. 1.
  2. Імем Якава Дзмітрыевіча Бяляева названа вуліца ў г. Крупкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Крупках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў