wd wp Пошук:

Якаб-Хедзь

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Якаб-Хедзь (Якабхедзь; венг.: Jakab-hegy — «гара Якава») — самая высокая гара заходняй часткі хрыбта Мечэк у Паўднёвай Венгрыі. Мае вышыню 602 м[1].

Геаграфія

Гара размешчана на паўночным захадзе ад горада Печ. Яна ўзвышаецца над Сярэднедунайскай нізінай. Пры добрым надвор’і з гары Якаб-Хедзь магчыма ўбачыць Усходні Мечэк з 682-метровай вяршыняй Зенгё.

Геалогія

Бабаш Серкёвек
Руіны манастыра паўлінаў
Жангоркё

Гара ўзнікла ў палеазойскую эру і складзена пермскім пясчанікам[2]. У выніку дзейнасці эрозіі сфармавалісь некалькі скальных утварэнняў, у прыватнасці, «Бабаш Серкёвек» («Шэраг чалавекападобных камянёў») і «Жангоркё» («Камень Жангора»)[3].

На Якаб-Хедзь знаходзіцца адзінае буйное радовішча урану ў краіне. Здабыча пачалася ў 1950-х гадах пры савецкай падтрымцы. Ачышчаны уран выкарыстоўваўся з 1982 года і для эксплуатацыі атамнай электрастанцыі Пакш. З-за высокага кошту здабычы і падзення цэнаў пасля заканчэння Халоднай вайны шахты былі закрытыя ў 1990-х гадах[4].

Гісторыя

Са старажытных часоў на гары сяліліся людзі. У часы жалезнага веку на гары быў пабудаваны буйны форт, які стаў важным опідумам і палітычным цэнтрам гальштацкай культуры і кельтаў. Пасля рымскага заваявання форт быў закінуты, але яго крапасныя валы яшчэ магчыма ўбачыць.

У часы сярэднявечча ў цэнтры закінутай крэпасці з’явілася невялікая вёска. Яе апекуном быў Святы Якаў. У 1225 годзе на гары быў заснаваны манастыр ордэна паулінаў, ён працягваў дзейнічаць да часоў турэцкай акупацыі Венгрыі. У 1736 годзе ён быў адбудаваны зноў, але ў 1828 годзе яго ліквідавалі і з таго часу ён стаіць закінутым. Да нашага часу захаваліся толькі руіны[5].

Зноскі

  1. Pécs lexikon I. (A-M). Főszerk. Romváry Ferenc. Pécs: Pécs Lexikon Kulturális Nonprofit Kft. 2010. 343. o. ISBN 978-963-06-7919-0
  2. Pierre Jolivet, Jorge Santiago-Blay, Michael Schmitt: Research of chrysomelidae. BRILL 2009. S. 236.
  3. Babás Szerkövek Архівавана 29 лістапада 2018.(венг.)
  4. PDF(венг.)
  5. Buzás Gergely: A Jakab-hegyi pálos kolostor, Várak, Kastélyok, Templomok, III/4. 2007. augusztus, 8-11.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Горныя вяршыні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Горы Венгрыі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Горныя вяршыні Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вяршыні вышынёй да 1000 метраў
Катэгорыя·Баранья