Яжо́на[1] (трансліт.: Jažona, руск.: Ежона) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.
У 1905 годзе ў Шылавіцкай воласці Слонімскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 ліпеня 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 аднавяскоўцы.