wd wp Пошук:

Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скарабагатая. Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая (нар. 10 чэрвеня 1968, в. Вікшняны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская спартсменка, пераможца і неаднаразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Узнагарождана медалём «За працоўныя заслугі» і Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе Ядвіга Скарабагатая была сцяганосцам зборнай каманды Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Сочы.

Біаграфія

У сувязі з праблемамі са зрокам, бацькі былі вымушаны аддаць Ядвігу ў Правамастоўскую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам. У школе дзяўчынка стала займацца спортам: спачатку лёгкай атлетыкай, потым лыжным спортам. У дарослым узросце яны разам пераехалі ў Гродна, дзе працавалі на на заводзе «Фільтр» аб’яднання «БелТІЗ» і працягвалі займацца спортам.

Першая замежная камандзіроўка была ў Польшчу. Яна ўвайшла ў зборную каманду Гродзенскай вобласці ад Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Паралімпійскі дэбют адбыўся ў Атланце ў 1996 годзе, дзе яна заваявала «бронзу» ў кіданні дзіды.

У 2017 годзе вышла кніга гродзенскай пісьменніцы Ірыны Фамянковай «Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой».

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Дасягненні

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Лыжнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Прызёры Паралімпійскіх гульняў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Паралімпійскія чэмпіёны ад Беларусі