Ю Несбё (нарв.: Jo Nesbø; нар. 29 сакавіка 1960 года, Осла, Нарвегія) — нарвежскі пісьменнік і музыкант, былы эканаміст і журналіст. Уладальнік некалькіх літаратурных прэмій.
Несбё з’яўляецца галоўным вакалістам і аўтарам песень нарвежскай рок-групы Di Derre[en].
Слыннасць яму прынеслі дэтэктыўныя раманы пра інспектара Хары Холе. Ён таксама з’яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра доктара Проктара.
Ю Несбё вырас у Моле. Маці Несбё працавала бібліятэкарам і ў будучага пісьменніка досыць рана з’явіўся цікавасць да літаратуры[5].
У юнацкасці захапляўся футболам, а ва ўзросце 17 гадоў гуляў за футбольны клуб «Мольдэ», пакуль не атрымаў сур’ёзнае пашкоджанне калена[6]. З-за гэтага захаплення адзнакі ў школе былі вельмі сярэднія, што не дазволіла паступіць ва ўніверсітэт. Пасля сканчэння школы тры гады служыў у войскі, дзе актыўна займаўся самаадукацыяй. Пасля сканчэння службы ў арміі Несбё паступіў у Нарвежскую школу эканомікі і бізнес-адміністравання[no] па спецыяльнасці эканаміст.
Пасля сканчэння інстытута працаваў брокерам і журналістам. У 1992 годзе стаў сузаснавальнікам групы Di Derre[en], якая ў 1994 годзе з альбомам «Jenter & sånn» згодна VG-lista заняла першае месца ў Нарвегіі па продажах. У 1997 годзе была выдадзена першая кніга Несбё «Кажан», якая атрымала дадатныя водгукі крытыкаў[7].
Несбё з’яўляецца захопленым скалалазам; ён падымаўся па альпінісцкіх трасах катэгорыі 7c[8]. Жыве ў Осла[9], поруч з былой жонкай і дачкой.