wd wp Пошук:

Ю Несбё

Ю Несбё (нарв.: Jo Nesbø; нар. 29 сакавіка 1960 года, Осла, Нарвегія) — нарвежскі пісьменнік і музыкант, былы эканаміст і журналіст. Уладальнік некалькіх літаратурных прэмій.

Несбё з’яўляецца галоўным вакалістам і аўтарам песень нарвежскай рок-групы Di Derre[en].

Слыннасць яму прынеслі дэтэктыўныя раманы пра інспектара Хары Холе. Ён таксама з’яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра доктара Проктара.

Біяграфія

Ю Несбё выступае ў складзе групы Di Derre.

Ю Несбё вырас у Моле. Маці Несбё працавала бібліятэкарам і ў будучага пісьменніка досыць рана з’явіўся цікавасць да літаратуры[5].

У юнацкасці захапляўся футболам, а ва ўзросце 17 гадоў гуляў за футбольны клуб «Мольдэ», пакуль не атрымаў сур’ёзнае пашкоджанне калена[6]. З-за гэтага захаплення адзнакі ў школе былі вельмі сярэднія, што не дазволіла паступіць ва ўніверсітэт. Пасля сканчэння школы тры гады служыў у войскі, дзе актыўна займаўся самаадукацыяй. Пасля сканчэння службы ў арміі Несбё паступіў у Нарвежскую школу эканомікі і бізнес-адміністравання[no] па спецыяльнасці эканаміст.

Пасля сканчэння інстытута працаваў брокерам і журналістам. У 1992 годзе стаў сузаснавальнікам групы Di Derre[en], якая ў 1994 годзе з альбомам «Jenter & sånn» згодна VG-lista заняла першае месца ў Нарвегіі па продажах. У 1997 годзе была выдадзена першая кніга Несбё «Кажан», якая атрымала дадатныя водгукі крытыкаў[7].

Несбё з’яўляецца захопленым скалалазам; ён падымаўся па альпінісцкіх трасах катэгорыі 7c[8]. Жыве ў Осла[9], поруч з былой жонкай і дачкой.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://web.archive.org/web/20170324042703/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/jo-nesbo
  2. Jo Nesbø // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120887657 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 6 красавіка 2021.
  5. Ю Несбе: «В каждом из нас есть немного зла»(нявызн.). Комсомольская правда (30 марта 2013). Праверана 22 лістапада 2015.
  6. James Kidd Jo Nesbo: ‘A Norwegian killed a lot of other Norwegians. How proud can you be about that?’(англ.) . Arts and entertainment. The Independent (9 верасня 2012). Праверана 27 ліпеня 2014.
  7. Все книги Ю Несбе(нявызн.).
  8. Andrew Anthony Jo Nesbø: ‘I am a vulture’(англ.) . The Observer (11 сакавіка 2012). Праверана 27 ліпеня 2014.
  9. Oslo kommune(нарв.)  (недаступная спасылка). Skattelister.no. Verdens Gang. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 27 ліпеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мольдэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осла
Катэгорыя·Аўтары дэтэктыўнай прозы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарвежскамоўныя пісьменнікі