wd wp Пошук:

Юрыца Булят

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрыца Булят (харв.: Jurica Buljat, нар. 19 верасня 1986, Задар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца клуба «Задар» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў родным горадзе Задар у клубе «Земунік», пазней перайшоў у «Задар», у складзе якога ў 2004 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Харватыі. У 2005 годзе перайшоў у «Хайдук» са Спліта, з якім чатыры разы браў срэбраныя медалі чэмпіянату, а ў 2010 годзе выйграў Кубак Харватыі.

У 2011 годзе перайшоў у ізраільскі клуб «Макабі» з Хайфы за 1 млн еўра. Па заканчэнні сезона 2011/12 пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента і пазней вярнуўся ў «Задар». Сезон 2013/14 правёў у Другой Бундэслізе ў клубе «Энергі» з Котбуса, пасля чаго зноў далучыўся да «Задара».

Вясной 2015 года перайшоў у харкаўскі «Металіст», але не здолеў замацавацца ў складзе і па заканчэнні сезона 2014/15 пакінуў клуб. У 2016 годзе гуляў за ўзбекскі «Бунёдкар», з якім заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату. У лютым 2017 года перайшоў у іншы клуб з Ташкента — «Пахтакор», аднак улетку пасля набыцця клубам новых ігракоў быў выстаўлены на трансфер.

У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Беларусі — барысаўскім БАТЭ[2]. Спачатку выступаў у асноўным складзе каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, а са жніўня не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2017 года вярнуўся ў стартавы склад. У лютым 2018 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з БАТЭ[3].

У сакавіку 2018 года перайшоў у балгарскі клуб «Лакаматыў» з Плоўдзіва[4]. Пакінуў балгарскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18.

У лютым 2019 года, правёўшы паўгады без клуба, вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад «Інтэра» з Запрэшыча, дзе гуляў да канца сезона 2018/19. У студзені 2020 года далучыўся да саудаўскага клуба «Хатайн», а ў лютым 2021 года стаў іграком «Задара» ў трэцяй лізе Харватыі.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Харватыі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Харватыі 26 мая 2010 года ў матчы супраць Эстоніі. Быў уключаны ў заяўку Харватыі на чэмпіянат Еўропы 2012 у Польшчы і Украіне, але так і не з’явіўся на полі.

Дасягненні

Зноскі

  1. worldfootball.net Праверана 10 чэрвеня 2019.
  2. Хорватский защитник Булят подписал контракт с БАТЭ
  3. БАТЭ расторг контракт с Юрицей Булятом
  4. Бывший защитник БАТЭ Булят перешел в «Локомотив» из Пловдива

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Пахтакор Ташкент
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Плоўдзіў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хатайн
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Хайдук Спліт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Бунёдкар
Катэгорыя·Футбалісты Харватыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Задар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Задары
Катэгорыя·Ігракі ФК Макабі Хайфа
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэр Запрэшыч
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергі Котбус
Катэгорыя·Ігракі зборнай Харватыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных