wd wp Пошук:

Юрый Пятровіч Смірноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірноў. Ю́рый Пятро́віч Смірно́ў (13 красавіка 1929, Дзеравягіна, Чэбсарскі раён, РСФСР) — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР VIII—XI скліканняў, загадчык аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ, памочнік Першага сакратара ЦК КПБ БССР П. М. Машэрава.[1]

Біяграфія

Юрый Пятровіч нарадзіўся ў вёсцы Дзеравягіна, Чэбсарскага раёна РСФСР. Па рэкамендацыі Генеральнага пракурора СССР К. П. Гаршэніна быў прыняты ў Мінскі юрыдычны інстытут у 1948 годзе, які скончыў з адзнакай[1].

У 1952 годзе паступіў у аспірантуру Мінскага юрыдычнага інстытута, якую скончыў у 1954 годзе. У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце 24 сакавіка 1960 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Роля савецкіх прафсаюзаў у галіне аховы працы». А 5 лютага 1964 года яму было прысвоенае вучонае званне дацэнта. Юрый Пятровіч быў першым на ўжо на юрыдычным факультэце БДУ і трэцім у юрыдычнай гісторыі Беларусі кандыдат юрыдычных навук і дацэнт па працоўным праве. Выкладаў працоўнае права на юрыдычным факультэце БДУ з 1954 па 1955 год[1].

Юрый Пятровіч быў адзіным з прававедаў, хто займаў пасаду памочніка П. М. Машэрава, а так сама з’яўляўся загадчыкам аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ.

У 1971 годзе быў абраны ў Вярхоўны Савет БССР, дзе з’яўляўся дэпутатам на працягу амаль 20 гадоў і трох скліканняў. Працаваў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 1992 па 2002 год на пасадах загадчыка юрыдычнага аддзела і саветніка старшыні[1].

У свой час з’яўляўся арбітрам Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. З’яўляецца адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Супольнасць працоўнага права».

Узнагароды і званні

Узнагароджаны[1]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга