wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Зыкаў

Юрый Мікалаевіч Зыкаў (15 лістапада 192221 лютага 1944) — савецкі лётчык-штурмавік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1 ліпеня 1944 года).

Біяграфія

Юрый Мікалаевіч Зыкаў нарадзіўся ў Бранску 15 лістапада 1922 года ў рускай сям’і. Яго бацька — рабочы-металіст. У 1926 годзе Юрый Зыкаў разам з бацькамі пераехаў у Маскву. Яны пасяліліся ў кааператыўным пасёлку «Сокал». Скончыў сярэднюю школу № 149 і аэраклуб.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. Скончыў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, праходзіў дадатковую спецыяльную падрыхтоўку ў штурмавой авіяцыі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года. Быў лётчыкам, камандзірам звяна і авіяцыйнай эскадрыллі 59-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Сталінградскім і Беларускім франтах, удзельнічаў у баях на Курскай дузе і на Беларускім напрамку. Здзейсніў 175 баявых вылетаў, знішчыў 18 варожых самалётаў на аэрадромах, 40 танкаў, 2 чыгуначных эшалона і 20 цыстэрнаў з гаручым, падавіў 22 зенітна-артылерыйскіх кропкі.

Загінуў 21 лютага 1944 года пры выкананні баявога задання пад горадам Рагачоў (Гомельская вобласць, Беларусь). Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак 4). Помнік на магіле выкананы скульптарам Н. В. Крандзіеўскай, якая жыла па суседству з сям’ёй Зыковых.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, гвардыі старэйшаму лейтэнанту Зыкаву Юрыю Мікалаевічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

Школе № 149 г. Маквы было прысвоена імя Юрыя Зыкава. 27 красавіка 2016 года на тэрыторыі школы быў адкрыты помнік Юрыю Зыкаву[1].

Зноскі

  1. Памятник Герою Советского Союза Юрию Николаевичу Зыкову // Узнай Москву]

Літаратура

Алексеева Е. М., Павлинов П. П., Церевитинов С. С., Зыков Н., Русакова Е., Соляник Н. А. Посёлок Сокол: история посёлка и его жителей. — М.: Олма-пресс, 2004. — С. 137—146. — ISBN 5-224-03302-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Военачальнікі СССР