wd wp Пошук:

Юрый Леанідавіч Сівакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сівакоў. Юрый Леанідавіч Сівакоў (5 жніўня 1946, в. Аноры Кіраўскага раёна Сахалінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў (люты 1999 — красавік 2000), міністр спорту і турызму (20032005), генерал-лейтэнант.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў Далёкаўсходняе Вышэйшае танкавае вучылішча, у 1977 — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў, у 1995 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вайсковую службу праходзіў на розных камандных пасадах, працаваў у апараце Савета міністраў РБ, Савета бяспекі РБ.

У 1999—2000 гадах — міністр унутраных спраў.

У 2000—2001 гадах — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

У 2003—2005 гадах — міністр спорту і турызму Беларусі.

Шэраг дзяржаўных ордэнаў і медалёў, ордэн Князя Уладзіміра III ступені Рускай праваслаўнай царквы.

Санкцыі

Сівакоў уключаны у Чорны спіс Еўрасаюза, бо яго імя звязваюць са знікненнямі людзей у Беларусі(руск.) бел.[1][2]. Таксама Сівакоў знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3].

Зноскі

  1. Экс-глава МВД, который остался под санкциями ЕС: «Как к этому отношусь? Положительно» (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
  2. Халип, Ирина. Тайна «расстрельного» пистолета. Бывший палач фактически обвинил высшее руководство Белоруссии в организации убийств политических оппонентов (нявызн.). Новая газета (19 лютага 2003). Праверана 8 верасня 2020.
  3. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы