wd wp Пошук:

Юрый Кох

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кох.

Юрый Кох (в.-луж.: Jurij Koch, 15 верасня 1936, Гуркі, Лужыца, Германія) — лужыцкі пісьменнік, журналіст, драматург і перакладчык, які піша на верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай і нямецкай мовах. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Верш «Вечар у аўтамабілі» пераклаў на беларускую мову Ніл Гілевіч[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Кроствіцы, Баўтцэне і Котбусе навучаўся з 1956 па 1960 год на факультэце журналістыкі ва ўніверсітэце імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. З 1961 па 1966 год быў аспірантам на факультэце тэатральнага мастацтва Лейпцыгскага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам і журналістам на радыё. З 1976 года з’яўляецца пазаштатным журналістам.

Займаецца перакладамі.

У 1974 годзе быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.

Сачыненні

Зноскі

  1. Jurij Koch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Ніжнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта