Юрый Дзмітрыевіч Сіро́ткін[1] (14 мая 1926 — 29 кастрычніка 1998) — вучоны ў галіне лесаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1982). Заслужаны лесавод БССР (1980).
Нарадзіўся ў горадзе Каган (Бухарская вобласць Узбекістана). У 1950 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1957 года працаваў у ім на кафедры лясных культур і глебазнаўства (у 1970—1982 гадах — загадчык кафедры). У 1960—1965 гадах — дэкан лесагаспадарчага, 1965—1972 — завочнага факультэтаў інстытута.
Аўтар навуковых прац па штучным аднаўленні лясоў і пытаннях павышэння і прадукцыйнасці на аснове лесазнаўства і лясной інтрадукцыі. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага: