wd wp Пошук:

Юрый Генадзевіч Васюцін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васюцін. Юрый Васюцін (нар. 20 ліпеня 1978, Орша, БССР) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Віцебск».

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскага футбола, з 1996 года выступаў за мясцовы клуб (у розны час называўся «Лакаматыў-96», «Лакаматыў» і «Віцебск»). Некаторы час выступаў за фарм-клуб «Лакаматыва-96» — «Лакаматыў» — у ніжэйшых лігах. З сезона 2000 трывала замацаваўся ў асноўнай камандзе, хоць неаднаразова саступаў месца ў аснове іншым брамнікам.

У ліпені 2010 года ў кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» выйшаў на замену ў канцы матча ў якасці палявога іграка і забіў гол, які дапамог «Віцебску» атрымаць перамогу 3:2 і прайсці ў наступны раўнд[1].

Пасля зыходу ўлетку 2011 года Дзмітрыя Гушчанкі ў мінскае «Дынама» Юрый Васюцін застаўся асноўным брамнікам каманды. Разам з «Віцебскам» вылецеў у Першую лігу па выніках сезона 2011, на працягу трох сезонаў у Першай лізе толькі на паўгады саступаў месца асноўнага брамніка Андрэю Шчарбакову. Па выніках сезона 2014 (у якім правёў усе 30 матчаў чэмпіянату) дапамог «Віцебску» вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

Да сезона 2015 пачынаў рыхтавацца разам з віцебскай камандай, але ў лютым 2015 года пакінуў «Віцебск»[2]. 26 красавіка 2015 года на Віцебскім ЦСК перад матчам «Віцебска» супраць «Нафтана» адбылася цырымонія провадаў Васюціна з футбола[3]. На той момант ён ужо увайшоў у трэнерскі штаб першалігавай «Оршы».

У ліпені 2015 года Васюцін зноў апынуўся ў «Віцебску», заняўшы пасаду трэнера брамнікаў[4].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996Д2Лакаматыў12-13
1997Д1Лакаматыў-965-2
1997Д2Лакаматыў15-23
1998Д3Лакаматыў12-10
1999Д3Лакаматыў22-23
2000Д1Лакаматыў-9620-30
2001Д1Лакаматыў-969-22
2002Д1Лакаматыў-9613-33
2003Д2Лакаматыў12-9
2004Д1Лакаматыў9-16
2005Д2Лакаматыў27-21
2006Д1Лакаматыў13-12
2007Д1Віцебск8-8
2008Д1Віцебск8-3
2009Д1Віцебск18-28
2010Д1Віцебск12-14
2011Д1Віцебск18-26
2012Д2Віцебск28-30
2013Д2Віцебск15-13
2014Д2Віцебск30-30

Зноскі

  1. Смотрите, как вратарь “Витебска” забил победный гол в кубковом матче. ВИДЕО
  2. Юрий Васютин. Витязь на распутье
  3. «Витебск» – «Нафтан». Перед матчем состоится церемония проводов Юрия Васютина из футбола
  4. Юрий Васютин будет тренировать вратарей в “Витебске”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі