wd wp Пошук:

Юрый Брэзан

Юрый Брэзан (в.-лужын. Jurij Brězan, 9 чэрвеня 1916, Рэкельвіц — 12 сакавіка 2006, Каменц) — лужыцка-нямецкі пісьменнік.

Біяграфія

Юрый Брэзан нарадзіўся ў 1916 годзе. Вучыўся ў школе ў Баўтцене — горадзе, які лічыцца цэнтрам верхнялужыцкай культуры. Пасля прыходу да ўлады фашыстаў ён таемна працаваў у лужыцкай арганізацыі «Домавіна» і быў актыўным удзельнікам руху супраціву сярод лужычанаў. У 19371938 гадах эміграваў у Прагу. Пасля вяртання быў арыштаваны і ў 19381939 гадах знаходзіўся ў зняволенні. З 1942 па 1944 гады быў салдатам вермахта і трапіў у палон да амерыканскіх войскаў.

У 19451948 працаваў прадстаўніком моладзі ў «Домавіне». З 1949 годзе стаў пісьменнікам.

Творчасць

Выбітным лужыцкім пісьменнікам XX стагоддзя Юрый Брэзан стаў дзякуючы сваім раманам, якія былі перакладзеныя амаль на 30 моваў. Трылогія пра Фелікса Ханушэ (19581964) — сацыяльны раман пра лужыцкага сельскага хлопчыка — разглядалася ў ГДР як прыклад сацыялістычнага рэалізму. У папулярным невялікім рамане «Стары бацька» (1982), дзе аўтар не спалохаўся выкарыстання трывіяльных творчых прыёмаў, гаварылася аб годнасці людской смерці, якую выбірае сабе чалавек. У творах Брэзана шмат элементаў з лужыцкага фальклору. Так, на аснове вобраза чараўніка Крабата Брэзан стварыў шырокі філасофскі эпас «Крабат» (першая частка выйшла ў 1976 годзе), у якім на фоне лужыцкіх народных легенд размясціў апавяданне аб сучасным прагрэсе. З дапамогай містычнага вобраза Крабата ён спрабаваў выявіць унутраныя асцярогі навукоўцаў-прыродазнаўцаў, якія не ведаюць этычна-маральных межаў.

За час сваёй літаратурнай кар’еры Юрый Брэзан атрымаў мноства прэмій у ГДР. У 19691989 гг. Юрый Брэзан быў намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў ГДР.

Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў ГДР Брэзан змяніў свой светапогляд, які заключаўся ў выказаным паўстагоддзя таму меркаванні аб тым, што з перамогай над «драпежным» капіталізмам жыццё зменіцца да лепшага. У позняй фазе свайго жыцця пісьменнік разглядаў «захаванне міру» як ўмову існавання «краіны шчасця», што можа быць вынікам пакту розуму, сілы і грошай (другая частка «Крабата», 1994). Будучы ўдаўцом, ён вярнуўся ў ціхі дом у Горны Ганек, дзе кожны год пісаў па кнізе, як на нямецкай, так і на верхнялужыцкай мове.

Сачыненні

Трылогія пра Фелікса Ганаша

Раманы

Апавяданні

Дзіцячыя апавяданні

Аўтабіяграфічныя нарысы

Узнагароды

Беларускія пераклады

Верш «Калі б сёння зноў Хрыстос з’явіўся» пераклаў на беларускую мову Ніл Гілевіч[5].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118515276 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Jurij Brězan // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118515276 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118515276 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровай спражкай да ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР