wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Нікалаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікалаеў. Юрый Іванавіч Нікалаеў (14 верасня 1934, Кранштат Ленінградскай вобласці — 3 лістапада 2013) — беларускі журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).

Біяграфія

У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацькоў і малодшага брата. Выхоўваўся ў дзіцячым доме імя Заслонава Шаркаўшчынскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. У 1960 годзе скончыў БДУ, аддзяленне журналістыкі. З верасня таго ж года працаваў у раённых газетах Гродзеншчыны: у радунскай — літсупрацоўнікам, у скідзельскай — адказным сакратаром, у ваўкавыскай — загадчыкам сельгасаддзела, у лідскай — намеснікам рэдактара. Са студзеня 1969 года па студзень 2005 года — рэдактар ашмянскай раённай газеты.

Аўтар кнігі «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2009).

Узнагароды

У 1989 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За цыкл матэрыялаў аб станаўленні мясцовага друку на заходніх тэрыторыях рэспублікі пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі прысуджана званне лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў у рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро». У 2009 годзе за асабісты ўклад у беларускую журналістыку прысуджана званне Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». У 2009 годзе прысуджана званне «Ганаровы грамадзянін г. Ашмяны»[1][2].

Зноскі

  1. Ганаровыя грамадзяне
  2. Нікалаеў Юрый Іванавіч (1934—2013)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кранштаце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ашмян
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада