wd wp Пошук:

Ашмянскі веснік

Ашмянскі веснік — раённая газета Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі газеты — Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.

Гісторыя

Першы нумар раённай газеты «Знамя свабоды» выйшаў 21 кастрычніка 1939 года на беларускай мове, надрукаваны ў ашмянскай друкарні, якая была створана яшчэ ў канцы ХІХ ст. і размяшчалася на вуліцы Пілсудскага (цяпер вуліца Савецкая). Першапачаткова — орган упраўлення Ашмянскага павета і г. Ашмяны, потым — орган павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта. З 5 лютага 1940 года — орган РК КП(б)Б і райвыканкама. Апошні даваенны нумар выйшаў 19 чэрвеня 1941 года.

З 23 жніўеня 1943 года па 10 чэрвень 1944 года рэдакцыя працавала ў нелегальных умовах (выпускаліся газета «Знамя свабоды» — орган Ашмянскага падпольнага райкама партыі і партызанскай брыгады імя Гастэлы — і лістоўкі). Рэдактарам з’яўляўся Уладзімір Аляксандравіч Бабарыкін.

У пасляваенны час рэдакцыя размяшчалася на вул. Барунскай, з 1992 г. у Доме Саветаў.

Пасля вызвалення раёна газета аднавіла сваю дзейнасць пад той жа назвай. У 1944—1946 гадах і ў 1952—1977 гадах пры рэдакцыі знаходзілася і друкарня (потым стала самастойнай узбуйненай). Апошні плоскадрукаваны нумар газеты ў Ашмянскай друкарні выйшаў 15 верасня 1987 года, пасля чаго газета пачала друкавацца ў г. Маладзечна афсетным спосабам, з 1993 года у Лідзе. З 2019 года друкуецца ў ГАУПП «Гродзенская друкарня».

З 30 студзеня 1954 года газета друкавалася на 4 палосах і выходзіла 3 разы ў тыдзень. З канца 1990-х гадоў — на 12 палосах 2 разы ў тыдзень.

З 1962 года назва газеты «Красное знамя», з 1991 года «Ашмянскі веснік».

Рэдактары

У даваенны перыяд рэдактарамі газеты былі:

У пасляваенны час рэдагавалі:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Культура Ашмян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат