wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Лазарчык

Юрый Іванавіч Лазарчык (нар. 28 снежня 1961, Баранавічы) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамочны Пасол рэспублікі Беларусь у Іране.

Біяграфія

У 1989 годзе скончыў Ваенны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «замежная мова»: англійская, фарсі. У 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «знешняя палітыка і дыпламатыя»). У 1980—1999 гадах — служба ва Узброеных сілах. У 2000—2002 гадах — першы сакратар, саветнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2002—2003 гадах — саветнік аддзела кадраў замежных устаноў ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2003—2004 гадах — начальнік аддзела арганізацыйна-штатнай работы ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2004—2005 гадах — пагранічны назіральнік Місіі АБСЕ ў Грузіі. У 2005—2007 гадах — палявы афіцэр-кіраўнік палявога офіса Цэнтра АБСЕ ў Таджыкістане. У 2007—2009 гадах — начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2015 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2015—2016 гадах — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран

Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі»

Валодае англійскай мовай, фарсі, дары.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Іране
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»