wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Валовік

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Валовік (нар. 19 чэрвеня 1993, Лагойск) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Лагойска, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». У 2010—2011 гадах выступаў за дубль клуба. 19 верасня 2010 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).

З 2012 года доўгі час выступаў за клуб «Бяроза-2010», дзе быў адным з асноўных ігракоў. Улетку 2014 года вярнуўся ў «Дынама», выступаў за дубль. У лютым 2015 года на правах арэнды стаў іграком «Гарадзеі»[2], у складзе якой замацаваўся ў аснове і дапамог па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сезоне 2016 звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з клубам[4]. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе гарадзейцаў, але пазней зноў страціў месца ў аснове; такая сітуацыя паўтарылася і ў сезоне 2018.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[5]. У 2019 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у пачатку 2020 года звычайна выхадзіў на замену, пасля вярнуўся ў стартавы склад.

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Белшынай» і ў сакавіку падпісаў кантракт[6]. Прапусціў пачатак сезона 2021, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйскім клубам[7].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы. У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010Д1Дынама20
2011дубльДынама231
2012Д2Бяроза-2010231
2013Д2Бяроза-2010261
2014 (1)Д2Бяроза-2010151
2014 (2)дубльДынама100
2015Д2Гарадзея241
2016Д1Гарадзея150
2017Д1Гарадзея180
2018Д1Гарадзея200
2019Д1Гарадзея240
2020Д1Гарадзея210
2021Д2Белшына251

Зноскі

  1. Yuri Volovik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Воловик и Достанко перешли в «Городею»
  3. Юрий Воловик на правах свободного агента перешел в “Городею”
  4. Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с “Городеей”
  5. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с “Городеей”
  6. Юрий Воловик подписал контракт с “Белшиной”
  7. “Белшина” подписала Высоцкого и продлила контракт с Воловиком
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына