wd wp Пошук:

Юрген Штроп

Юрген Штроп (ням.: Jürgen Stroop, да мая 1941 насіў імя Іозеф; 26 верасня 1895, Дэтмальд — 6 сакавіка 1952, Варшава) — групенфюрар СС, генерал-лейтэнант паліцыі (9 лістапада 1943) і генерал-лейтэнант войскаў СС (1 кастрычніка 1944). Адзін з кіраўнікоў прыгнечання паўстання ў Варшаўскім гета.

Біяграфія

З каталіцкай сям’і сярэдняга дастатку. Удзельнік Першай сусветнай вайны, віцэ-фельдфебель. 7 ліпеня 1932 годзе ўступіў у НСДАП (білет № 1 292 297), а пазней у СС (білет № 44 611), дзе пачаўся яго хуткі кар’ерны рост.

Браў удзел у карных аперацыях супраць савецкіх партызан. У красавіку 1943 года па рашэнні Гімлера змяніў оберфюрара Фердынанда фон Замерн-Франкенега на пасадзе кіраўніка СС і паліцыі ў Варшаве. Узначальваў аперацыю па прыгнечанні паўстання ў Варшаўскім гета. Аўтар рапарта «Варшаўскага гета больш не існуе». З 8 верасня па 4 кастрычніка 1943 года быў кіраўніком СС у Грэцыі[2].

У 1947 годзе амерыканскі трыбунал у Дахау прысудзіў Штропа да смяротнага пакарання за растрэлы закладнікаў у Грэцыі. Пасля перадачы польскім уладам ізноў быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Знаходзячыся ў камеры смяротнікаў, Штроп быў выключна адкрыты з сакамернікамі, шмат чаго распавядаў пра прыгнечанне Паўстання ў Варшаўскім гета, пра свой удзел у гэтых падзеях не раскайваўся. Актывіст Арміі Краёвай Казімеж Мачарскі, які таксама знаходзіўся разам з ім у камеры смяротнікаў, пазней быў памілаваны і выдаў кнігу з запісам апавяданняў Штропа пад назвай «Гутаркі з катам».

Павешаны ў Варшаве 6 сакавіка 1952 года.

Зноскі

  1. 1 2 Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
  2. L’Olocausto in Grecia(італ.)  (недаступная спасылка). olokaustos.org. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012. Праверана 2012-1-31.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Постаці Халакоста ў Грэцыі
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Постаці Халакоста ў Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Групенфюрары СС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэтмальдзе
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Злачынцы Халакоста
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Сведкі на Нюрнбергскіх працэсах
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Кіраўнікі акупацыйнага рэжыму Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры СС
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны