wd wp Пошук:

Юозас Вайчкус

Юозас Ва́йчкус (літ.: Juozas Vaičkus; 16 красавіка 1885, в. Застаўчэй(літ.) бел., Мажэйкейскі раён, Літва7 красавіка 1935) - літоўскі тэатральны дзеяч; адзін з заснавальнікаў літоўскага прафесійнага тэатра.

Біяграфія

У 1905 стварыў вандроўную аматарскую трупу (з 1911 Вандроўны тэатр Вайчкуса), з якой гастраліраваў па Літве. У час вучобы ў студыі Александрынскага тэатра ў Петраградзе стварыў там у 1916 годзе Літоўскую драматычную студыю, якая стала першым прафесійным тэатрам. У Вільнюсе, Каўнасе ставіў п’есы П. Вайчунаса, Ю. Жэмайтэ, Л. Талстога, А. Чэхава, Г. Ібсена. З 1920 года рэжысёр Драматычнага тэатра Таварыства творцаў літоўскага мастацтва (з 1922 Дзяржаўны тэатр), дзе паставіў «Агні Іванавай ночы» Г. Зудэрмана, «Карэн Борнеман» Я. Бергстрэма. У 19231932 гадах жыў у ЗША. У 1932 годзе стварыў у Каўнасе студыю кіно і тэатра, таварыства «Ліетфільм».

Зноскі

  1. 1 2 Juozas Vaičkus // https://www.vle.lt/straipsnis/juozas-vaickus/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мажэйкейскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэатральныя дзеячы Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0