wd wp Пошук:

Юндзялоўскае

Юндзяло́ўскаевозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 15 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Стары Пагост.

Плошча паверхні возера складае 0,44 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб′ём вады 1,38 млн. м³. Плошча вадазбору 1,7 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і поўдні тэраса вышынёй 1—1,3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і абрывістыя, на ўсходзе пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берага пяском. Возера эўтрофнае бяссцёкавае. Слаба зарастае каля берагоў (пераважна чарот, трыснёг).

У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта