wd wp Пошук:

Юнацкія Алімпійскія гульні

Юнацкія Алімпійскія гульні — гэта спецыяльныя Алімпійскія гульні сярод спартсменаў-юніёраў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Праходзяць як летнія, так і зімовыя Гульні. Яны праводзяцца раз у чатыры гады — летнія з 2010 года, а зімовыя з 2012. Іх папярэднікам з’яўляліся Сусветныя юнацкія гульні, якія праходзілі (пачынаючы з гульняў 1998 года ў Маскве) пад эгідай МАК, аднак не мелі афіцыйнага статусу «алімпійскіх».

Асноўная мэта Гульняў — уцягненне ў алімпійскі рух спартыўнай моладзі, яе падрыхтоўка да складаных псіхалагічных умоў міжнародных стартаў, адбор юных талентаў да ўдзелу ў будучых Алімпійскіх гульнях.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Юнацкія Алімпійскія гульні