wd wp Пошук:

Універсіяда

Сцяг FISU

Універсіяда (Universiade) — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (FISU). Назва «Універсіяда» паходзіць ад слоў «Універсітэт» і «Алімпіяда». Часта ўзгадваецца, як «Сусветныя студэнцкія гульні» і «Сусветныя ўніверсітэцкія гульні». Кожныя два гады праводзяцца летнія і зімовыя ўніверсіяды.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  1. быць грамадзянінамі краіны, якую яны прадстаўляюць;
  2. быць не маладзейшымі за 16 і не старэйшымі за 26 гадоў на 1 студзеня года правядзення спаборніцтваў;
  3. быць дзейснымі студэнтамі навучальных устаноў.

Месцы правядзення Універсіядаў

Год Гульні Летняя Універсіяда Гульні Зімовая Універсіяда
Горад Краіна Горад Краіна
1959IТурын Італія
1960IШамані Францыя
1961IIСафіяБалгарыя
1962IIВіларШвейцарыя
1963IIIПорту-Алегры Бразілія
1964IIIШпіндлеруў-МлінЧэхаславакія
1965IVБудапешт Венгрыя
1966IVНеапаль Італія
1967VТокіа Японія
1968VІнсбрук Аўстрыя
1970VIТурын ІталіяVIРованіемі Фінляндыя
1972VIIЛейк-Плэсід ЗША
1973VIIМасква СССР
1975VIIIРым ІталіяVIIIЛівінья Італія
1977IXСафіяБалгарыя
1978IXШпіндлеруў-МлінЧэхаславакія
1979XМехіка Мексіка
1981XIБухарэстРумыніяXХака Іспанія
1983XIIЭдмантан КанадаXIСафіяБалгарыя
1985XIIIКобэ ЯпоніяXIIБелeна Італія
1987XIVЗаграб ЮгаславіяXIIIШтрбске ПлесаЧэхаславакія
1989XVДуйсбургФРГXIVСафіяБалгарыя
1991XVIШэфілд ВялікабрытаніяXVСапара Японія
1993XVIIБуфала ЗШАXVIЗакапанэ Польшча
1995XVIIIФукуока ЯпоніяXVIIХака Іспанія
1997XIXСіцылія ІталіяXVIIIМуджу Рэспубліка Карэя
1999XXПальма дэ Мальорка ІспаніяXIXПопрад Славакія
2001XXIПекін КітайXXЗакапанэ Польшча
2003XXIIТэгу Рэспубліка КарэяXXIТарвізіа Італія
2005XXIIIІзмір ТурцыяXXIIІнсбрук / Зээфельд Аўстрыя
2007XXIVБангкок ТайландXXIIIТурын Італія
2009XXVБялград СербіяXXIVХарбін Кітай
2011XXVIШэньчжэнь КітайXXVЭрзурум Турцыя
2013XXVIIКазань РасіяXXVIТрэнціна Італія
2015XXVIIIКванджу Рэспубліка КарэяXXVIIГранада Іспанія
2017XXIXТайбэйТайваньXXVIIIАлматы Казахстан
2019XXXБразілія БразіліяXXIXКраснаярск Расія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Студэнцкі спорт
Катэгорыя·Мультыспартыўныя спаборніцтвы
Катэгорыя·Універсіяда
Катэгорыя·Спартыўныя спаборніцтвы