Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні — спартыўныя спаборніцтвы маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, заснаваныя на 119-м пасяджэннні Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), адбыўшымся ў Гватэмале з 4 па 7 ліпеня 2007 г.
Гульні праводзяцца кожныя 4 гады, у гады Зімовыв Алімпійскіх гульняў. Першыя Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні адбыліся ў 2010 годзе ў Сінгапуры.
Гульні | Год правядзення | Горад | Краіна |
---|---|---|---|
I | 2010 | Сінгапур | Сінгапур |
II | 2014 | Нанкін | Кітай |
III | 2018 | Буэнас-Айрэс | Аргенціна |
IV | 2022 | Дакар | Сенегал |
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |