wd wp Пошук:

Юлія Міхайлаўна Чурко

Юлія Міхайлаўна Чурко (21 ліпеня 1936, Ленінград —) — беларускі мастацтвазнавец, балерына, пісьменнік. Доктар мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1991). Член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (1954), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988)[1].

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 1960 годзе і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1963)[1].

Працавала артысткай балета ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета (1954—1960, артыстка балета), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1963—1972, младшы, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1972—1979, загадчык кафедры, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1979, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, у 1979—1994 — загадчык кафедры)[1].

Навуковая дзейнасць

Сярод навуковых інтарэсаў мастацтвазнаўства, эстэтыка, балет, харэаграфія, фальклор[1].

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусi» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах, прэміі імя К. Крапівы (1996). Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай СССР (1980)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Чурко, Юлія Міхайлаўна (доктар мастацтвазнаўства; тэатральнае мастацтва; мастацкая літаратура; нар. 1936)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Балетазнаўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя К. Крапівы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»