wd wp Пошук:

Юлія Аляксандраўна Шпілеўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпілеўская. Юлія Аляксандраўна Шпілеўская (нар. 17 студзеня 1977, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2020).

Біяграфія

Нарадзілася 17 студзеня 1977 года ў Мінску.

Скончыла ў 2000 годзе тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва музычнага тэатра» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 2000 года. Тэлевядучая на канале СТБ, вядучая інфармацыйнай праграмы радыё «Мінск».

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Юлія Шпілеўская разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[1].

Творчасць

Сярод роляў: Барбара («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Кацярына II («Ноч на Каляды[ru]» паводле М. Гогаля), Выканаўца песні «Сустрэча ў кавярні», Прачка («Местачковае кабарэ»), Тэлімена («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), выканаўца песні «Аркестру Леаніда Уцёсава» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана), Данута Абдзіраловіч («Дзве душы» М. Гарэцкага), Ніна («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Тытанія («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспіра).

Узнагароды

Зноскі

  1. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 26 кастрычніка 2021.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» Архівавана 12 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Кінаактрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі