wd wp Пошук:

Юліян Новак

Юліян Новак (польск.: Julian Ignacy Nowak; 10 сакавіка 1865 — 7 лістапада 1946 года) — польскі палітык, навуковец, рэктар Ягелонскага ўніверсітэта, прэм’ер-міністр Польшчы.

У 18861893 гадах вывучаў медыцыну ў Ягелонскім універсітэце, атрымаўшы ступень доктара. У 1896 годзе атрымаў дыплом па паталагічнай анатоміі. З 1899 года займаў пасаду надзвычайнага прафесара Ягелонскага ўніверсітэта, з 1906 года — прафесара. У 1912 годзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны ў Акадэміі ветэрынарнай медыцыны ў Львове. У 19111912 гадах быў дэканам медыцынскага факультэта, а ў 19211922 гадах рэктарам Ягелонскага ўніверсітэта. Актыўна дзейнічаў у прафесійных аб’яднаннях. Быў прэзідэнтам Кракаўскага медыцынскага таварыства.

У 1905 годзе прайшоў у Кракаўскую гарадскую раду, дзе засядаў да 1935 года. З 9 па 22 лістапада 1914 года — урадавы камісар Кракава, са снежня 1914 па 1916 год — першы намеснік бурмістра Кракава. З 1903 года дзейнічаў у Кракаўскім сельскагаспадарчым таварыстве, віцэ-прэзідэнтам якога быў у 19211927 гадах.

У 1922 годзе (з 31 ліпеня па 14 снежня) — прэм’ер-міністр Польшчы, з 31 ліпеня па 21 жніўня таго ж года — міністр рэлігійных культаў і народнай асветы. Сымпатызаваў Партыі «Пяст» (не разрываючы кантактаў з кракаўскімі кансерватарамі), якую прадстаўляў у Сенаце у 19221927 гадах. Ён засядаў у камітэце Сената па адукацыі і культуры.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102628769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Julian Ignacy Nowak // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102628769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102628769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 3-й ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада