wd wp Пошук:

Юльян Крывіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крывіцкі. Юльян Крывіцкі (польск.: Julian Krzywicki; 1806 — 1869) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Крывіцкіх герба «Любіч». Сярэдні сын Ксаверыя Крывіцкага, ротмістра гарадзенскага і суддзі земскага ваўкавыскага, і Караліны з Дзяконскіх, дачкі падскарбія надворнага літоўскага Антонія Дзяконскага[1].

Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Воля[1].

У 1863—1867 гадах быў маршалкам шляхты Гродзенскай губерні. Сапраўдны стацкі саветнік. Згубіў павагу шляхты за ліст цару, у якім выказваў сваю вернападданасць[1].

Узнагароды

Кавалер ордэна Св. Ганны I ступені[1].

Сям’я

З жонкай Вікторыяй з Эйсмантаў меў дзве дачкі Юзэфу і Караліну. На ім род Крывіцкіх згас. Дачка Юзэфа Памела Крывіцкая выйшла замуж за Уладзіслава Тарасовіча, які паходзіў з Гнезна. У выніку Воля і Зяльвяны сталі ўласнасцю Тарасовічаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Лявон Карповіч. Частка 2. Луна і Воля. Маёнтак Воля
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Губернскія маршалкі гродзенскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Род Крывіцкіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сапраўдныя стацкія саветнікі