wd wp Пошук:

Юльян Брун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брун. Юльян Брун (партыйныя псеўданімы: Спіс, Брановіч; 21 красавіка 1886, Варшава — 28 красавіка 1942) — публіцыст.

Біяграфія

З 1905 года член партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы; з 1919 года — КПП. Удзельнічаў у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Ратуючыся ад рэпрэсій царскіх улад, эмігрыраваў у Францыю, потым у Балгарыю. У 1924 годзе арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны на 8 гадоў турмы. З 1926 у выніку абмену палітвязнямі — у СССР. Жыў у Маскве, працаваў у ТАСС. У 1929 годзе накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. У 1928—1938 адзін з рэдактараў часопіса «Nowy Przegląd» — тэарэтычнага органа ЦК КПП.

У 1936—1941 у эміграцыі ў Бельгіі і Францыі. Вясною 1941 прыехаў у СССР. Займаўся публіцыстыкай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 6 снежня 2017.
  2. Брун Юлиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў Саратаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе