wd wp Пошук:

Юзаф Свяжыньскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Юзаф Свяжыньскі (польск.: Józef Świeżyński; 19 красавіка 186812 лютага 1948 года) — польскі палітык, урач, прэм’ер-міністр Каралеўства Польскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў памешчыцкай сям’і. Паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1893 годзе пасля заканчэння ВНУ выехаў у Германію, дзе працаваў у медыцынскіх установах Берліна і Гесэна. У тым жа годзе ажаніўся. Пасля вяртання ў Польшчу працаваў лекарам у Варшаве, але з-за кепскага здароўя жонкі вымушаны быў пераехаць на радзіму жонкі. У 1908 годзе набыў маёнтак і быў абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі, у якую двойчы пераабіраўся. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны пачаў дапамагаць пацярпелым і ветэранам вайны. У 1919 годзе стаў прэзідэнтам Польскага таварыства «Асвета», якое ўзначальваў да 1933 года. За грамадскую і асветніцкую дзейнасць у 1924 годзе ўзнагароджаны ордэнам Адраджэння Польшчы. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці. У 1944 годзе пасяліўся ў Сандаміры, дзе і памёр у 1948 годзе.

Палітыкай захапіўся яшчэ ў вучэльне і ўдзельнічаў у дзейнасці падпольнага Саюза польскай моладзі «Zet». У 1893 годзе ўступіў у Нацыянальную лігу. У 1906-1915 гадах тройчы абіраўся дэпутатам Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі (I, III, IV скліканняў). 23 кастрычніка 1918 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Каралеўства Польскага. У першыя дні свайго праўлення ён распачаў крокі да ўмацавання незалежнасці, якая была абвешчана 7 кастрычніка 1918 года. Акрамя таго, ён адстойваў пазіцыю аб неадкладным стварэнні Узброеных Сіл як элемента дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту. На хвалі падтрымкі немцамі ўступіў ў канфлікт з Юзафам Пілсудскім, які дамагаўся пасады ваеннага міністра. Кабінэт Свяжыньскага не вельмі падтрымлівалі актывісты Нацыянальнай лігі, якія выступалі супраць яго прызначэння. Каб атрымаць шырокую сацыяльную базу падтрымкі, 3 лістапада Свяжыньскі абвяшчае дэкрэт аб адмежаванні ад Рэгенцкай рады і абвяшчэнні Нацыянальнага ўрада. Такія крокі прыводзяць да канфлікту з манархістамі і левымі партыямі. Дэ-факта спроба захапіць уладу і дыстанцыявацца ад манархістаў і сацыялістаў прывяла да адстаўкі ўсяго кабінета. У першыя гады незалежнасці ўдзельнічаў у распрацоўцы канстытуцыі Польшчы, пасля чаго канчаткова пакінуў палітыку.

Зноскі

  1. 1 2 Józef Świeżyński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1053629532 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 чэрвеня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 25 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сандомежы
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свентакшыскім ваяводстве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Свентакшыскім ваяводстве