wd wp Пошук:

Юзаф Копаць

Юзаф Копаць (польск.: Józef Kopeć; 16 мая 1762, Пінскі павет — 1827) — удзельнік паўстання 1794 года, падарожнік, мемуарыст.

Біяграфія

З роду Копцяў, сын пінскага ротмістра Станіслава Копаця і Ганны з Гаслаўскіх. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. У 16 гадоў пачаў ваенную службу ў Пяцігорскай брыгадзе войска ВКЛ. Даслужыўся да паручніка, пазней перайшоў на службу ў расійскую армію.

Як брыгадзір браў удзел у паўстанні 1794 года, вызначыўся мужнасцю і стратэгічнымі здольнасцямі. У бітве пад Мацеёвіцамі паранены і трапіў у палон, знаходзіўся ў турмах Кіева і Смаленска. Асуджаны за дэзерцірства з расійскай арміі і сасланы на Камчатку, дзе знаходзіўся каля 2 гадоў. Вярнуўся са ссылкі ў 1796 годзе, жыў на Валыні, у Нясвіжы, Варшаве.

Мемуары

Спатканне з чукчамі. Ілюстрацыя да кнігі Ю. Копаця

Свае ўражанні Ю. Копаць апісаў у «Дзённіку падарожжа ўздоўж усёй Азіі па сушы да порта Ахоцк, акіянам праз Курыльскія астравы да Ніжнекамчацка…» (Вроцлаў, 1817; на польскай мове). 3 павагай пісаў пра камчадалаў, чукчаў, якутаў, буратаў i прыводзіў пра ix этнаграфічныя звесткі. Кніга мае навукова-этнаграфічную каштоўнасць, некалькі разоў перавыдавалася (Берлін, 1863; Парыж, 1867; Львоў, 1867), перакладзена на французскую і рускую мовы. Рукапіс зберагаецца ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121149064 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Józef Kopeć // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мемуарысты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1827 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Падарожнікі Беларусі
Катэгорыя·Копці (род)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1758 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1762 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берасцейскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мемуарысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных