wd wp Пошук:

Юзаф Арнульф Гедройц

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ю́заф А́рнульф Гедройц (літ.: Juozapas Arnulfas Giedraitis, польск.: Józef Arnolf Giedroyć; 24 ліпеня 1754, Касакаўшчына-Гедройцы ля Вільні — 17 ліпеня 1838, Альсяды, цяпер Літва) — князь, жамойцкі біскуп, літоўскі пісьменнік, асветнік, перакладчык. Доктар кананічнага права (1790), кавалер ордэна Святога Станіслава (1789).

Біяграфія

З княжацкага роду Гедройцаў, сын ротмістра літоўскага Яна. У 1775—1781 гадах навучаўся ў Віленскай семінарыі, дзякуючы заступніцтву свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца стаў інфлянцкім канонікам. У 1781 годзе высвечаны на святара. У 1781—1785 гадах вывучаў багаслоўе, замежныя мовы і кананічнае права ў Рыме. Ад 1786 года быў сябрам жамойцкага капітула, прэлатам-архідыяканам ад 1788 года. У 1790 годзе стаў біскупам-каад’ютарам свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца (з правам пераемнасці); у тым самым годзе атрымаў у Вільні ступень доктара кананічнага права.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў якасці першага дэлегата ад святарства і абывацеляў Жамойцкага княства прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе яго прыняла Кацярына II. Стаўшы ў 1803 годзе ардынарыем Жамойцкай дыяцэзіі распачаў актыўную асветніцкую дзейнасць, заснаваўшы пры падтрымцы князя Адама Чартарыйскага вялікую сетку школ. Займаўся развіццём шпітальнай справы. Гуртаваў вакол сябе літоўскіх пісьменнікаў. У 1813—1814 гадах на жаданне імператара Аляксандра І удзельнічаў у працы Біблейскага таварыства ў Пецярбургу. Пераклаў на літоўскую мову Новы Запавет, выдаўшы яго пры падтрымцы мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча 5-тысячным тыражом за ўласныя грошы.

Падчас вызваленчага паўстання (1830—1831) спачатку абвясціў пра сваю лаяльнасць да расійскага ўрада, аднак у сакавіку 1831 года выдаў адозву ў падтрымку паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання, баючыся рэпрэсій супраць Касцёла, быў вымушаны зноў асудзіць паўстанцаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 24 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Ян Стафан Гедройц
Жамойцкія біскупы
18031838
Пераемнік:
Шымон Мікалай Гедройц
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Гедройцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Перакладчыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Гедройцы
Катэгорыя·Перакладчыкі на літоўскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малетайскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1838 годзе
Катэгорыя·Каўнаская архідыяцэзія
Катэгорыя·Памерлі ў Цяльшэйскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Біскупы жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1754 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі