wd wp Пошук:

Югорскі Шар

Юго́рскі Шар (руск.: Югорский Шар) — праліў паміж берагамі вострава Вайгач і мацерыка Еўразія, злучае паўднёвыя часткі Баранцава і Карскага мораў.

Даўжыня праліва каля 40 км, шырыня ад 2,5 да 12 км. Найбольшая глыбіня 36 м. Вялікую частку года пакрыты лёдам. Берагі праліва абрывістыя, уцёсістыя і скалістыя. Дрэўнай расліннасці на берагах няма, ёсць бедная трава, сланка, мох і ягель.

Гісторыя даследаванняў

Упершыню прайшлі Югорскі Шар у 1580 годзе галандцы Іэт і Джакмон, назваўшы гэты праліў Насау. Пазней з’явіўся рускі варыянт — Вайгачскі праліў. У цяперашні час праліў называецца Югорскі Шар. З XVII стагоддзя рускімі падарожнікамі праліў выкарыстоўваўся на шляху ў Мангазею. Больш дакладнае абследаванне Югорскага Шара праізведзена ў 1893 і 1898 гадах экспедыцыямі Дабратворскага і Вількіцкага.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пралівы Расіі
Катэгорыя·Пралівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра пралівы без шаблонаў-картак