wd wp Пошук:

Юань Лунпін

Юань Лунпін (袁隆平; 7 верасня 1930 — 22 мая 2021) — кітайскі вучоны-аграном, вядомым як «бацька гібрыднага рысу».

У 1973 годдзе Юань Лунпін вывеў першы ў свеце высокаўраджайны гібрыдны гатунак рысу, які пазней пачаў шырока вырошчвацца ў Кітаі і іншых краінах, што дазволіла значна павысіць ураджайнасць. Больш за паўстагоддзя пайшло на даследаванне і распрацоўку гібрыднага рысу. Праводзіў даследаванні на насенняводчай базе ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Агульная пасяўная плошча гібрыднага рысу ў Кітаі з цягам часу перавысіла 16 мільёнаў гектараў, што складае 57 % ад агульнай плошчы пасеваў сельскагаспадарчай культуры, а пасяўная плошча гібрыднага рысу за мяжой дасягнула 8 млн га.

Памёр Юань Лунпін на 91-м годзе жыцця. Жалобная цырымонія прайшла ў горадзе Чанша, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай)[4].

Кавалер Ордэна Рэспублікі КНР.

Зноскі

  1. https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2021/05/24/l-agronome-chinois-yuan-longping-pere-du-riz-hybride-est-mort_6081285_3382.html Праверана 24 мая 2021.
  2. 1 2 China’s ‘father of hybrid rice’ Yuan Longping dies at 90 — 2021. — ISSN 1021-6731; 1563-9371 Праверана 22 мая 2021.
  3. 袁隆平逝世新华社, 2021. Праверана 23 мая 2021.
  4. Весткі з Кітая
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя Кітая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пекіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў сельскай гаспадарцы
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Асобы