Юань Лунпін (袁隆平; 7 верасня 1930 — 22 мая 2021) — кітайскі вучоны-аграном, вядомым як «бацька гібрыднага рысу».
У 1973 годдзе Юань Лунпін вывеў першы ў свеце высокаўраджайны гібрыдны гатунак рысу, які пазней пачаў шырока вырошчвацца ў Кітаі і іншых краінах, што дазволіла значна павысіць ураджайнасць. Больш за паўстагоддзя пайшло на даследаванне і распрацоўку гібрыднага рысу. Праводзіў даследаванні на насенняводчай базе ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Агульная пасяўная плошча гібрыднага рысу ў Кітаі з цягам часу перавысіла 16 мільёнаў гектараў, што складае 57 % ад агульнай плошчы пасеваў сельскагаспадарчай культуры, а пасяўная плошча гібрыднага рысу за мяжой дасягнула 8 млн га.
Памёр Юань Лунпін на 91-м годзе жыцця. Жалобная цырымонія прайшла ў горадзе Чанша, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай)[4].
Кавалер Ордэна Рэспублікі КНР.