wd wp Пошук:

Эўгеніюс Гянтвілас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эўгеніюс Гянтвілас (лат.: Eugenijus Gentvilas; нар. 14 сакавіка 1960 года) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, мэр Клайпеды, выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Літвы ў 2001 годзе.

У 1983 годзе скончыў факультэт прыродазнаўства Вільнюскага ўніверсітэта. У 1993 годзе атрымаў ступень кандыдата навук. Пасля заканчэння вучобы быў навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук Літвы, працаваў у інстытутах геаграфіі (19831987), а таксама матэматыкі і кібернетыкі (19871990). У 19931996 гадах чытаў лекцыі ў Клайпедскім універсітэце.

У 1988 годзе пачаў удзельнічаць у русе Саюдзіс. У 19881990 гадах быў дэпутатам гарадской рады ў Клайпедзе. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Літоўскай ССР, быў адным з падпісантаў Акту аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка 1990 года.

У 19932003 гадах — член Ліберальнага саюза Літвы, у 19961999 і 20012003 гадах — яго старшыня. З 2003 года — першы намеснік старшыні Ліберальнага саюза і Цэнтра. У 2006 годзе стаў сябрам Ліберальнага руху Літоўскай Рэспублікі і заняў пасаду старшыні філіі партыі ў Клайпедзе.

У 19972004 гадах быў дэпутатам гарадской рады, а да 2001 года быў мэрам Клайпеды. З лютага па ліпень 2001 года ён быў міністрам эканомікі ва ўрадзе Раландаса Паксаса. З 20 чэрвеня па 3 ліпеня 2001 года выконваў абавязкі прэм’ер-міністра.

У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента і ўваходзіў у парламенцкую групу Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу. У 2009 годзе ён не балатаваўся. Стаў генеральным дырэктарам Клайпедскага марскога порта. У 2011 годзе быў зноў выбраны дэпутатам гарадской рады. У 2012 і 2016 гадах пераабіраўся ў Сейм. У снежні 2017 года стаў старшынёй Ліберальнага руху Літоўскай Рэспублікі. Узначальваў партыю да верасня 2019 года. У 2020 годзе ён падоўжыў свой дэпутацкі мандат яшчэ на адзін тэрмін.

Зноскі

  1. Eugenijus Gentvilas // https://www.vle.lt/straipsnis/eugenijus-gentvilas/
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цяльшэі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак