wd wp Пошук:

Этэльстанаў Псалтыр

Этэльстанаў Псалтыр, ці Псалтыр Этэльстана (англ.: Athelstan Psalter) — англасаксонскі ілюмінаваны рукапіс, створаны ў пачатку IX стагоддзя. У цяперашні час захоўваецца ў Котанаўскай калекцыі Брытанскай бібліятэкі[1].

Гісторыя

Рукапіс быў створаны на паўночным усходзе Францыі ў IX стагоддзі, а ў X стагоддзі быў дастаўлены ў Англію, дзе, верагодна, трапіў да Этэльстана, караля Уэсекса і Англіі ў 924—939. Пазней гэты Псалтыр стаў уласнасцю сэра Роберта Котана, які дадаў франтыспіс(руск.) бел. рукапісу, складзены з нарэзкі з Трэбніка Маргарыты Ёркскай(руск.) бел., герцагіні Бургундыі, і таго, што, магчыма, было часасловам[1].

У кастрычніку 1731 года Псалтыр пацярпеў пры пажары ў Эшбернхэм-Хаўзе(англ.) бел. ў Вэстмінстэры, у якім некалькі іншых рукапісаў былі цалкам знішчаныя. Знешнія краі старонак былі абпаленыя, а сам пергамент пакарабаціўся ад полымя[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Athelstan Psalter online (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Творы IX стагоддзя
Катэгорыя·Кнігі IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Котанаўская бібліятэка
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Псалтыры