Этылхлары́д, хлорэтан, хлорысты этыл, C2H5Cl — арганічнае злучэнне, хлорвытворнае этану.
Бясколерны гаручы газ. Малекулярная маса 64,51 а. а. м. Тэмпература плаўлення -138,7 °С, тэмпература кіпення 12,27 °С. Шчыльнасць 0,9028 г/см³ (пры тэмпературы 15 °C). З вадой утварае азеатропную сумесь. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках.
Этылхларыд атрымліваюць гідрахлараваннем этылену, узаемадзеяннем этылавага спірту з салянай кіслатой і хлараваннем этану.
Этылхларыд выкарыстоўваецца ў вытворчасці этылцэлюлозы і крэмнійарганічных злучэнняў, у якасці растваральніка тлушчаў, масел, прыродных смол. Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці сродку вонкавага наркозу пад назвай хлорэтыл.
Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Этилхлорид (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Этылхларыд