wd wp Пошук:

Эрых Людэндорф

Э́рых Людэндо́рф (ням.: Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff; 9 красавіка 1865, Крушэўня, паблізу Познані — 20 снежня 1937, Тутцынг, Баварыя) — нямецкі вайсковец і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і памешчыкаў. Скончыў кадэцкі корпус (1881).

З 1894 служыў у Генштабе. У 19081912 гадоў начальнік аператыўнага аддзела Генштаба.

У перыяд 1-й сусветнай вайны 19141918 гадоў спачатку обер-кватэрмайстар 2-й арміі, з 23 жніўня да лістапада 1914 — начальнік штаба 8-й арміі, начальнік штаба Усходняга фронту (з лістапада 1914) і 1-ы генерал-кватэрмайстар штаба вярхоўнага камандавання (са жніўня 1916). З’яўляючыся непасрэдным памагатым генерала П. Гіндэнбурга, Людэндорф са жніўня 1914 фактычна кіраваў дзеяннямі на Усходнім фронце, а з жніўня 1916 — дзеяннямі ўсіх узброеных сіл Германіі; укараняў у краіне рэжым вайсковай дыктатуры. У сакавіку—ліпені 1918 года беспаспяхова спрабаваў неаднаразовымі наступленнямі зламаць супраціў англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце. 26 кастрычніка 1918 года выйшаў у адстаўку; пасля заключэння перамір’я ў лістападзе 1918 эмігрыраваў у Швецыю.

Вясной 1919 года вярнуўся ў Германію і стаў лідарам найбольш крайніх контррэвалюцыйных колаў, быў актыўным удзельнікам Капаўскага путчу 1920 года. Цесна зблізіўшыся з нацыянал-сацыялістамі, у лістападзе 1923 года ўзначаліў разам з А. Гітлерам путч у Мюнхене, які скончыўся правалам. У 1924 годзе быў абраны дэпутатам Рэйхстага ад Нацыянал-сацыялісцкай партыі.

Быў прыхільнікам дактрыны неабмежаванай «татальнай» вайны і бязлітаснага задушэння выступленняў працоўных мас. Аўтар мемуараў і шэрагу ваенна-тэарэтычных прац.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Erich Ludendorff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Людендорф Эрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118574841 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)
Катэгорыя·Кавалеры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом Ваенных заслуг (Аўстра-Венгрыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Тутцынгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крушэўні
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа